Зяленскі прыбыў у ЗША для сустрэчы з Трампам
- 28.12.2025, 8:36
Самалёт прызямліўся ў Фларыдзе.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Злучаныя Штаты Амерыкі. У яго запланаваная сустрэча з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на пост першага намесніка кіраўніка МЗС Украіны Сяргея Кісліцы у сацсетцы X і «Суспільне».
Сяргей Кісліца ў сваім паведамленні паказаў фота самалёта з надпісам «TRUMP» і напісаў: «Добры вечар, Фларыда».
У той жа час пра тое, што Уладзімір Зяленскі прыбыў у ЗША, паведаміла «Суспільне» са спасылкай на ўласнага карэспандэнта.
26 снежня Зяленскі распавёў, што ў бліжэйшы час правядзе сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам адносна мірнага плану.
«Не губляем ніводнага дня. Дамовіліся аб сустрэчы на вышэйшым узроўні — з прэзідэнтам Трампам у бліжэйшы час. Шмат што можа вырашыцца да Новага года», — паведаміў Зяленскі.
У той жа дзень рэпарцёр Axios Барак Равід паведаміў, што Зяленскі можа правесці сустрэчу з Трампам у нядзелю, 28 снежня. Сустрэча запланаваная ў рэзідэнцыі Трампа, што ў штаце Фларыда.
«Прэзідэнт Трамп сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Зяленскім у нядзелю ў Мар-а-Лага, паведамляе ўкраінскі чыноўнік», — гаварылася ў кароткай нататцы Барака.