BE RU EN

У беларуса за 20 гадоў назбіралася 280 парушэнняў ПДР

  • 28.12.2025, 2:20

Яго зноў спыніла ДАІ.

У беларуса за 20 гадоў назбіралася 280 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Такога вадзіцеля журналісты av.by сустрэлі падчас рэйду з ДАІ. На гэты раз вадзіцеля спынілі, таму што ён не саступіў дарогу юнаму пешаходу.

«Я не спрачаюся: хлопчыка трэба было прапусціць, але сітуацыя, на мой погляд, неадназначная. (…) Хлопчык таксама павінен быў паглядзець па баках! (…) Я нават і не падумаў, што ён пойдзе… Аўтамабіль загружаны: у мяне 4 тоны тавару. А тармазіць рэзка трэба было б у такой сітуацыі. Хоць і хуткасць невысокая, але груз мог пашкодзіцца», — апраўдваўся вадзіцель.

У мужчыны стаж ваджэння амаль 20 гадоў — з 2006 года за рулём. І гэта яго 280‑е парушэнне.

«Прызнацца, такое я бачыў вельмі рэдка», — адзначыў інспектар.

У выніку вадзіцель атрымаў папярэджанне.

Апошнія навіны