Зяленскі прыбыў у Канаду
- 27.12.2025, 21:03
Прэзідэнт Украіны сустрэнецца з прэм’ер-міністрам краіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у суботу, 27 снежня, прыбыў у Канаду. Пра гэта журналістам паведаміў спікер прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў.
«Прыбылі ў Галіфакс», — сказаў Нікіфараў журналістам у суботу.
Нагадаем, раней сёння Зяленскі анансаваў свой візіт у Канаду. Ён адбудзецца перад яго сустрэчай з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Паводле слоў Зяленскага, ён павінен сустрэцца з прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні, а таксама правесці анлайн-сустрэчу з лідарамі Еўропы. Пасля гэтага ён накіруецца ў Фларыду, ЗША.
— Мы спынімся ў Канадзе, у мяне будзе сустрэча з прэм’ер-міністрам Канады Карні. Абмяркуем усе пытанні, праінфармуем, абмяняемся тымі дэталямі тых дакументаў, пра якія я буду гаварыць з прэзідэнтам ЗША, — сказаў Зяленскі журналістам у суботу.