Больш за 40% жылых дамоў Кіева засталіся без святла і цяпла
- 27.12.2025, 20:43
Пасля масіраванай атакі РФ.
З-за масіраванай атакі РФ па аб'ектах крытычнай інфраструктуры Кіева і Кіеўскай вобласці без цяпла і святла застаюцца тысячы абанентаў.
Камунальныя і экстрэнныя службы працуюць кругласутачна. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер-міністр па аднаўленні Украіны — міністр развіцця грамад і тэрыторый Украіны Аляксей Кулеба у Telegram.
- Беспрэцэдэнтная атака па аб'ектах крытычнай інфраструктуры прывяла да часовага адключэння электраэнергіі. Таксама без цяпла больш за 40% жылых дамоў Кіева і частка Абухаўскага раёна Кіеўскай вобласці, — напісаў ён.
Кулеба адзначыў, што цеплазабеспячэнне, папярэдне, будзе адноўлена на працягу сутак. Ён паведаміў, што для гэтага задзейнічаны дадатковыя рамонтныя брыгады камунальнікаў.
Нагадаем, што раніцай 27 снежня расіяне масіравана атакавалі Кіеў і Кіеўскую вобласць. У выніку удараў зафіксаваныя траплянні па шматпавярховых будынках у многіх раёнах сталіцы.
Мэр Кіева Віталій Клічко паведаміў, што ў Кіеве ў выніку абстрэлу пацярпелі 28 чалавек, 13 чалавек былі шпіталізаваныя. Сярод пацярпелых ёсць дзеці.