Павал Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам у Вільнюсе
- 27.12.2025, 19:31
Фотафакт.
Вызвалены 13 снежня адзін з лідараў беларускай апазіцыі, сузаснавальнік партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) Павал Севярынец запусціў уласны Telegram-канал і апублікаваў першы зварот да беларусаў.
Таксама ён падзяліўся фотаздымкам доўгачаканай сустрэчы са сваімі роднымі: жонкай Вольгай і сынам.
Нагадаем, што Паўла Севярынца затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні «ў арганізацыі масавых беспарадкаў».
Ён быў у ліку 123 палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Разам з большай часткай палітвязняў яго вывезлі ва Украіну. Цяпер Павал Севярынец знаходзіцца ў Літве.