BE RU EN

Буданаў раскрыў сапраўдныя мэты РФ на 2026 год

  • 27.12.2025, 19:02

У чым іх сутнасць?

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў агучыў у інтэрв’ю «Суспільне» ключавыя мэты Расіі на 2026 год. Паводле яго слоў, Масква хоча цалкам акупаваць Данбас і Запарожскую вобласць.

Кіраўнік разведкі расказаў, што мэты Крамля выразна акрэслены ў расійскім ваенным планаванні. У гэты спіс уваходзяць:

- поўны кантроль над Данецкай вобласцю;

- максімальнае прасоўванне ў Дняпрапятроўскай вобласці;

- працяг наступальных дзеянняў у Запарожскай і Херсонскай абласцях;

- пашырэнне так званых «санітарных» (буферных) зон уздоўж мяжы.

«Гэта іх асноўныя задачы. У прынцыпе, задача 2026 года — гэта Данбас і Запарожская вобласць», — падсумаваў Буданаў.

Апошнія навіны