У Польшчы знайшлі яшчэ два метэазонды з беларускімі цыгарэтамі
- 27.12.2025, 16:49
Яны пераносілі кантрабанду на больш як $12,5 тысячы.
У Польшчы памежнікі 27 снежня знайшлі яшчэ два метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі, паведамляе Падляшскі памежны атрад.
— Супрацоўнікі выявілі два метэаралагічныя шары. Яны пераносілі з Беларусі ў Польшчу партыі кантрабандных цыгарэт на суму больш за 46 тысяч злотых (37,5 тысячы рублёў), — паведамілі памежнікі.
Нагадаем, у ноч на 25 снежня Польшча часова закрывала паветраную прастору з-за неапазнаных аб’ектаў, якія перасеклі мяжу з боку Беларусі.