BE RU EN

Зяленскі распавёў, хто яшчэ будзе на сустрэчы з Трампам ад Украіны

  • 27.12.2025, 16:36

Прэзідэнты сустрэнуцца ўжо заўтра ў рэзідэнцыі Трампа Мар-а-Лаго ў штаце Фларыда.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ужо накіраваўся ў ЗША на сустрэчу з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам. На перамовах ад Украіны будуць прысутнічаць яшчэ пяць чалавек.

Пра гэта распавёў Зяленскі, адказваючы на пытанні журналістаў.

Паводле яго слоў, у склад украінскай перамоўнай групы для сустрэчы з Трампам увайшлі сакратар СНБА Рустэм Умераў, міністр эканомікі Аляксей Сабалеў, начальнік Генштаба Узброеных Сіл Украіны Андрэй Гнатаў, саветнік кіраўніка Офіса Прэзідэнта Аляксандр Бевз і першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Кісліца.

- За амерыканскі бок гаварыць я не буду, таму што гэта выбар прэзідэнта Трампа. Думаю, што наша перамоўная група вам вядомая, акрамя Рустэма Умерава, будзе міністр эканомікі Сабалеў, а таксама будзе Андрэй Гнатаў, а таксама будзе Аляксандр Бевз, а таксама будзе Кісліца, - сказаў Зяленскі.

Апошнія навіны