BE RU EN

Кэралін Левіт стала першай цяжарнай прэс-сакратаркай Белага дома ў гісторыі ЗША

  • 27.12.2025, 13:23

Яна застанецца на пасадзе.

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралін Левіт расказала, што рыхтуецца ў другі раз стаць маці. Радаснай навіной яна падзялілася ў Instagram.

28-гадовая прэс-сакратарка Белага дома чакае другое дзіця ад свайго 60-гадовага мужа Нікаласа Рыччо. Прадпрымальнік у сферы нерухомасці старэйшы за Левіт на 32 гады. Левіт апублікавала фота, на якім пазуе перад каляднай ёлкай у белай сукенцы-свэтары, трымаючыся за жывот.

Левіт ужо раскрыла, што будзе дзяўчынка. «Найлепшы калядны падарунак, пра які мы толькі маглі марыць, — дзяўчынка, якая народзіцца ў маі 2026 года. Мы з мужам у захапленні ад таго, што наша сям'я стане большай, і з нецярпеннем чакаем, калі наш сын стане старэйшым братам. Маё сэрца перапоўнена ўдзячнасцю Богу за благаслаўленне мацярынства, якое, я шчыра веру, з'яўляецца самым блізкім да Раю на Зямлі. Я вельмі ўдзячная прэзідэнту Трампу і нашай кіраўніцы апарату Сюзі Ўайлз за іх падтрымку і за стварэнне спрыяльнай для сям'і атмасферы ў Белым доме. 2026 год будзе выдатным, і я вельмі рада стаць мамай дзяўчынкі», — напісала Кэралін Левіт.

Левіт і яе муж ужо з'яўляюцца бацькамі 18-месячнага сына Ніка. Высокапастаўлены чыноўнік Белага дома паведаміў Fox News, што Левіт застанецца на пасадзе прэс-сакратаркі, што зробіць яе першай цяжарнай прэс-сакратаркай Белага дома ў гісторыі.

Апошнія навіны