Ва Украіне загінуў заснавальнік і камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса
- 27.12.2025, 12:05
Падчас выканання баявой задачы.
Ва Украіне на Запарожскім напрамку падчас выканання баявой задачы загінуў заснавальнік і камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс WhiteRex Капустін. Пра гэта паведаміў РДК у сваім тэлеграм-канале.
«Паводле папярэдніх даных — прыляцеў FPV-дрон. Усе падрабязнасці будуць агучаныя пазней — пакуль усталёўваюцца дэталі таго, што адбылося. Мы абавязкова адпомсцім, Дзяніс. Твая справа жыве», — заявілі ў РДК.
Дзяніс Капустін (псеўданім — Нікіцін) — расійскі ультраправы актывіст, былы футбольны хуліган, прадпрымальнік. У 2022 годзе пасля пачатку вайны заснаваў ва Украіне Рускі добраахвотніцкі корпус — падраздзяленне расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. У лістападзе 2023 года ваенны суд Масквы прысудзіў Капустіна да пажыццёвага пазбаўлення волі.