BE RU EN

Тайланд і Камбоджа дамовіліся аб перамір'і

  • 27.12.2025, 9:29

Спыненне агню павінна ўступіць у сілу ўжо сёння, 27 снежня.

Тайланд і Камбоджа ў ходзе перамоваў дамовіліся аб перамір'і, якое павінна ўступіць у сілу ўжо сёння, 27 снежня.

Пра гэта паведамляе Thai PBS.

Па дадзеных СМІ, пасля трох дзён напружаных перамоваў у іміграцыйным пункце Бан Паккад у раёне Понг Нам Рон правінцыі Чантабурі сакратарыяты Генеральных памежных камітэтаў Тайланда і Камбоджы ўзгаднілі ўмовы пачатковага спынення агню.

Крыніца, блізкая да сакратарыята ўрада Тайланда, паведаміла, што за захаваннем пачатковага рэжыму спынення агню будуць сачыць цягам 72 гадзін, а любое далейшае пагадненне аб спыненні агню павінна быць ухвалена Саветамі нацыянальнай бяспекі.

Канфлікт Камбоджы і Тайланда

Нагадаем, што чарговы ўзброены канфлікт паміж Камбоджай і Тайландам пачаўся 9 снежня на фоне ўзаемных абвінавачанняў у парушэнні рэжыму спынення агню. Слоўнае супрацьстаянне хутка перарасло ў артылерыйскія абстрэлы і авіяўдары з абодвух бакоў.

Тайланд абвінавачваў Камбоджу ў абстрэлах грамадзянскіх раёнаў, Камбоджа — у выкарыстанні тайскіх знішчальнікаў для бамбавання прыгранічных правінцый. Ахвярамі сталі больш за 86 чалавек, сотні тысяч мірных жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Пасля гэтага дзяржаўны сакратар ЗША Марко Рубіо заклікаў Бангкок і Пнампень неадкладна спыніць баявыя дзеянні і вярнуцца да выканання дамоўленасцяў, аднак гэты заклік застаўся без адказу.

У перыяд з 10 па 12 снежня працягваліся баявыя сутычкі. На фоне эскалацыі Тайланд абвясціў пра роспуск парламента.

Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што правёў тэлефонную размову з лідарамі Тайланда і Камбоджы, у выніку якой яму нібыта ўдалося зноў памірыць абедзве дзяржавы.

Апошнія навіны