Будынак у Баранавічах на таргах падаражэў амаль у 3000 разоў
- 26.12.2025, 21:51
У аўкцыёне ўдзельнічалі 14 прэтэндэнтаў.
Рэкордныя для Беларусі ў гэтым годзе таргі адбыліся на віртуальнай пляцоўцы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, паведамілі у прэс-службе ведамства.
Пры гэтым рэкордаў было адразу два — колькасць удзельнікаў аўкцыёна і кратнасць падаражання лота ў параўнанні з першапачатковым коштам.
У Брэсцкай вобласці былі праведзены электронныя таргі, якія арганізаваў камітэт дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама.
На іх выстаўлялі будынак у Баранавічах плошчай 700 м².
Першапачатковы кошт пабудовы складаў адну базавую велічыню — цяпер Br42.
За права стаць уласнікам нерухомасці віртуальна «змагаліся» 14 прэтэндэнтаў. І гэта першы рэкорд.
У выніку пабудову аддалі самому настойліваму і матываванаму з іх за Br116,7 тыс.
Другі рэкорд у тым, што за час таргоў баранавіцкі лот падаражэў амаль у 2800 разоў.