Байцы ГУР спалілі ў Крыме пускавую ўстаноўку С-300 і іншую тэхніку расіян
- 26.12.2025, 17:58
Відэафакт.
Байцы спецпадраздзялення Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны «Прывіды» напярэдадні Калядаў спалілі сродкі супрацьпаветранай абароны, радыёлакацыйныя сістэмы і іншую тэхніку арміі РФ у акупаваным Крыме.
Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУР МА Украіны ў пятніцу, 26 снежня.
Паводле дадзеных разведкі, вайскоўцы паспяхова ўразілі:
пускавую ўстаноўку комплексу С-300В;
радыёлакацыйную сістэму РСП-6М2;
камандна-штабную машыну «Редут-221» са складу ЗРК «Бук-М3»;
радыёлакацыйную станцыю РПН 9С36М са складу ЗРК «Бук-М3».