У Мінску жанчына прыпаркавала машыну «ў паветры»
- 26.12.2025, 17:27
Аўто павісла над тратуарам.
У сацсетках, а затым і ў паведамленнях ДАІ, з’явіліся фота і відэа зусім незразумелага, на першы погляд, здарэння: машына павісла ў паветры на 20–30 сантыметраў над тратуарам, піша Telegraf.
У ДАІ Мінска высветлілі, як жанчына, якая кіравала Volkswagen, здолела зладзіць паранармальную паркоўку.
Высветлілася, што кіроўца, рухаючыся заднім ходам недалёка ад будынка №38 па вуліцы Ангарскай, выпадкова з’ехала на тратуар, а потым наехала на бетонную паўсферу. Такія ў Мінску звычайна ўсталёўваюць якраз там, дзе паркоўка забароненая.
Жанчына спалохалася таго, што зрабіла, і пакінула месца ДТЗ. На шчасце, у выніку такой незвычайнай паркоўкі ніхто не пацярпеў, толькі аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.