Былы палітвязень Канстанцін Залатых пакінуў Беларусь
- 26.12.2025, 14:24
Ён знаходзіцца ў Варшаве.
Дырэктар газеты «Белорусы и рынок» і былы палітвязень Канстанцін Залатых пакінуў Беларусь. Ён падзяліўся фота з сям’ёй у «Фэйсбуку». Цяпер былы палітвязень знаходзіцца ў Варшаве.
Залатых выйшаў на волю 23 кастрычніка і нарэшце змог уз’яднацца з сям’ёй.
Яго затрымалі ў маі 2022-га. Медыяменеджара судзілі за «распальванне варожасці» і яшчэ па некалькіх артыкулах. Суд накіраваў яго ў калонію на 4 гады.