Захараву высмяялі за яе «навагодні вобраз»
- 26.12.2025, 13:38
У каментарах літаральна пачалася «бітва».
У Расіі высмяялі прадстаўніцу МЗС і давераную асобу Пуціна Марыю Захараву — за яе «навагодні вобраз».
Адпаведнымі фота падзяліўся тэлеграм-канал «Не Малахов».
У каментарах літаральна пачалася «бітва», хто больш і дасціпней абмяркуе ўбор Захаравай.
Народ «вялікай дзяржавы» высмеяў тое, як паправілася Захарава і як недарэчна выглядае ў абцягальнай сукенцы.