У ЗША заявілі аб перакідзе яшчэ пяці самалётаў у раён Карыбскага мора
- 26.12.2025, 2:59
Для спецаперацый.
ЗША перакінулі ў Пуэрта-Рыка яшчэ пяць самалётаў, якія можна задзейнічаць пры правядзенні спецаперацый. Пра гэта паведаміў амерыканскі часопіс Newsweek са спасылкай на дадзеныя спадарожнікавых здымкаў.
«Гэтыя самалёты дзейнічаюць з аэрапорта Рафаэль Эрнандэс у горадзе Агуадылья і з базы ВМС «Рузвельт-Роудс» у горадзе Сейба — дзвюх ключавых баз для падтрымкі аперацый ЗША ў Карыбскім моры», — гаворыцца ў матэрыяле.
Паводле звестак выдання, у раён Карыбскага мора перакінулі ваенна-транспартныя самалёты MC-130J Commando II. Гэтыя паветраныя судны выкарыстоўваюцца для сакрэтных аперацый пры дрэннай бачнасці, вынікае з матэрыялу.
17 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра «поўную і усеабдымную блакаду ўсіх падсанкцыйных нафтавых танкераў, што накіроўваюцца ў Венесуэлу і з яе».