BE RU EN

Беларуска фінішавала трэцяй на марафоне ў Тайбэі

  • 25.12.2025, 20:02

Вольга Мазуронак саступіла толькі дзвюм эфіопскім спартсменкам.

Бегуння Вольга Мазуронак фінішавала трэцяй на марафоне ў Тайбэі, сталіцы Тайваня. Беларуска саступіла толькі дзвюм эфіопскім спартсменкам — і больш як на чатыры хвіліны апярэдзіла групу з чатырох спартсменак з Кеніі.

Дыстанцыю ў 42 км 195 м Мазуронак пераадолела за 2 гадзіны 29 хвілін 39 секунд.

А ў лютым мінулага года Мазуронак перамагла ў марафоне ў Ганконгу.

Вольга Мазуронак — чэмпіёнка Еўропы 2018 года. На Алімпійскіх гульнях у 2016 і 2021 гадах займала ў марафоне пятае месца. У 2020 годзе яна падпісала ліст вольных спартсменаў супраць гвалту, а ў 2023 годзе эмігравала з Беларусі ў ЗША.

Апошнія навіны