Украінскі перахопнік «Генерал Чарэшня AIR» знішчыў рэдкі дрон РФ
- 25.12.2025, 17:23
Паспяховы перахоп паветранай мэты ажыццявіў экіпаж «Гром».
Украінскі дрон-перахопнік «Генерал Чарэшня AIR» знішчыў адзін з найноўшых і адначасова рэдкіх расійскіх разведвальных БПЛА «Князь Вешчы Алег».
Як паведамілі ў кампаніі «Генерал Чарэшня», якая выпускае FPV-дроны і «антышахеды», паспяховы перахоп паветранай мэты ажыццявіў экіпаж «Гром» 55-й асобнай артылерыйскай брыгады «Запарожская Сеч».
«Князь Вешчы Алег» лічыцца найбольш сучаснай мадэллю сярод расійскіх разведвальных дронаў. Ён прызначаны для глыбокай паветранай выведкі і здольны ажыццяўляць фота- і відэафіксацыю аб’ектаў на адлегласці 40-45 кіламетраў ад лініі фронту.
- Перахоп разведвальных беспілотнікаў такога класа пацвярджае эфектыўнасць украінскіх дронаў-перахопнікаў у барацьбе з сучаснымі сродкамі паветранай выведкі праціўніка, - адзначылі ў кампаніі «Генерал Чарэшня».