СБУ нанесла ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Арэнбургу
- 25.12.2025, 15:20
Адбылося ўзгаранне газу ў трубаправодзе.
Цэнтр спецаперацый «Альфа» Службы бяспекі Украіны паспяхова паразіў нафтавыя рэзервуары ў порце Тэмрюк Краснадарскага краю і газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу (РФ). Пра гэта NV паведамілі крыніцы ў СБУ.
Паводле звестак крыніц, у выніку атакі дальнабойных дронаў на марскі порт Тэмрюк успыхнулі два рэзервуары з нафтапрадуктамі. Плошча пажару — каля 2 тысяч квадратных метраў.
У выніку ўдару па Арэнбургскім газаперапрацоўчым заводзе адбылося ўзгаранне газу ў трубаправодзе эстакады ўстаноўкі 3У-70, якая ачышчае сыры газ ад серавадароду і дыяксіду вугляроду.
Крыніцы паведамілі, што тэхналагічны працэс на прадпрыемстве быў прыпынены. Сэрвіс FIRMS, які адсочвае ўзгаранні ў рэжыме рэальнага часу па ўсім свеце, зафіксаваў пажары на заводзе.
Як удакладнілі крыніцы, Арэнбургскі газаперапрацоўчы завод — гэта найбуйнейшы ў свеце газахімічны комплекс, які перапрацоўвае 37,5 млрд м³ газу ў год.