Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў песню «Калядны вальс»
- 25.12.2025, 10:42
Відэафакт.
Notice: Undefined offset: 0 in /var/www/application/classes/BL/SiteEngineAmp.class.php on line 155
Беларускі музыкант Зміцер Вайцюшкевіч запісаў песню «Калядны вальс» на словы Уладзіміра Някляева і апублікаваў прыгожы кліп, выкананы ў тэхніцы sand art:
Навагоднія сёння з табой мы надзенем абновы,
На ялінцы агеньчык запалім, як зорку ў начы,
І пра тое, пра што ты маўчала, хаваючы словы,
Я цябе папрашу: не маўчы, не маўчы, не маўчы.
У калядную ноч самы час нам прызнацца ў каханні,
Напісаць на сняжынках калядных жаданняў лісты,
Што растаяць на вуснах у нас – i пра нашы жаданні
Будзеш ведаць са мной толькі ты, толькі ты, толькі ты.
А калі загарыцца ў нябёсах святло залатое,
І вясёлкай зайграюць ягоныя промні ў вакне,
Дзве сняжынкі зляцяць на ялінку – і збудзецца тое,
Што табе пажадаў я, і што пажадала ты мне.
ПРЫПЕЎ:
Гадоў няспынны карагод
За кругам круг імкліва,
Сто год нам жыць, і дзвесце год,
Каб толькі жыць шчасліва.
Хай наша доля любіць нас
І, як дзяцей, цалуе,
І кружыць нас калядны вальс,
І з намі Бог танцуе.