BE RU EN

Польшча абмяжуе ўезд расіян

  • 25.12.2025, 10:21

Варшава перастане прызнаваць пяцігадовыя расійскія замежныя пашпарты.

З красавіка 2026 года ўлады Польшчы перастануць прымаць пяцігадовыя замежныя пашпарты расіян, у якіх няма біяметрычнага чыпа. Пра гэта гаворыцца ў дакументах, апублікаваных на сайце Еўракамісіі.

У краіну з такімі пашпартамі не будуць пускаць з 1 красавіка наступнага года. Акрамя таго, ужо з 1 студзеня Польшча перастане прызнаваць дыпламатычныя і службовыя пашпарты без біяметрыі.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну шэраг еўрапейскіх краін перастаў пускаць расіян з небіяметрычнымі пашпартамі. Адна з першых такую меру ўвяла Чэхія, пазней да яе далучыліся Латвія, Літва, Эстонія, Францыя, Чэхія, Данія, Ісландыя, а з 1 студзеня 2026-га аналагічную меру ўвядуць Румынія і Германія.

Апошнія навіны