Беларуская экспертка расказала, ці могуць быць кансерванты ў складзе чырвонай ікры
- 25.12.2025, 9:07
Не ўсе дабаўкі бяскрыўдныя.
Выданне «Знамя юности» расказала, ці могуць быць кансерванты ў складзе чырвонай ікры.
Экспертка Таццяна Смоляк (яна загадвае лабараторыяй таксікалагічных даследаванняў Рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы харчовых прадуктаў Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) адзначае: як правіла, нічога страшнага тут няма. З дапамогай кансервантаў мы можам доўга захоўваць ікру. Мова пра не шкодныя для здароўя сарбінававую кіслату (Е200) і бензаат натрыю (Е211).
Але не ўсе кансерванты бяскрыўдныя. Напрыклад, Е239 (уротропін) хутка ператвараецца ў небяспечны фармальдэгід.
«Яе выкарыстоўваюць толькі недабрасумленныя вытворцы», — кажа Смоляк, раючы набываць ікру ў правераных гандлёвых кропках — напрыклад, у гандлёвых сетках або ў профільных рыбных крамах.
А яшчэ спецыяліст дадае: хай і з кансервантамі, але адкрытую банку з ікрой не варта захоўваць больш за пару дзён. Што ўжо казаць пра чырвоную ікру без кансервантаў, дзе прысутнічае, акрамя асноўнага прадукту, толькі соль.
«Аднак сучасныя тэхналогіі шокавай замарозкі дазваляюць атрымаць натуральны прадукт з доўгім тэрмінам прыдатнасці. Але найлепшая ікра — тая, што зроблена не з замарожанай сыравіны, а з астуджанай», — адзначае выданне.