Беспілотнікі ЗСУ атакавалі порт у Краснадарскім краі РФ
- 25.12.2025, 8:37
Маштабны пажар.
У ноч на 25 снежня беспілотнікі атакавалі порт у Цемрюку ў Краснадарскім краі Расіі. У выніку гэтага адбылося ўзгаранне двух рэзервуараў з нафтапрадуктамі.
Як паведамілі ў аперштабе Краснадарскага краю, агульная плошча пажару складае каля 2 тыс. кв. метраў. Да тушэння ўзгарання прыцягнулі 70 чалавек і 18 адзінак тэхнікі, у тым ліку супрацоўнікі ГУ МНС Расіі па Краснадарскім краі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. На месцы працуюць спецыяльныя і экстрэнныя службы.
«Пашкоджанні атрымалі некалькі вытворчых будынкаў і сельскагаспадарчая тэхніка прадпрыемства ў в. Нікалаеўка Шчарбінаўскага раёна. Узніклыя ўзгаранні аператыўна ліквідавалі», — адзначылі ў аперштабе.