Расійскія акупанты ўдарылі па Алеі герояў у Чаркасах
- 25.12.2025, 1:59
Нічога святога.
Увечары 24 снежня расійская армія абстраляла могілкі ў Чаркасах. Пра гэта паведаміў гарадскі галава Анатоль Бандарэнка.
Паводле яго слоў, пад агнём апынуліся магілы байцоў, якія загінулі на фронце.
«Пашкоджаныя помнікі простых людзей, а таксама Алея герояў. Гэта апошняе, што могуць рабіць у Сочэльнік людзі, якія вераць у Бога», — кажа мэр на відэа.
Кіраўнік абласнай ваеннай адміністрацыі Ігар Табурэц праінфармаваў «Суспільне», што падчас абстрэлу адна асоба атрымала траўмы. Акрамя могілак, выбуховай хваляй пашкоджаныя навучальная ўстанова і гаражны кааператыў.
Сілы супрацьпаветранай абароны збілі ў Чаркаскім раёне расійскую ракету, дадаў ён.
Мясцовая паліцыя апублікавала фота разбураных магіл.