Названыя 10 самых надзейных аўтамабіляў BMW
- 24.12.2025, 21:50
Спіс узначаліў BMW 5-Series у кузаве E12.
Партал TopSpeed склаў рэйтынг, у які ўвайшлі 10 самых надзейных аўтамабіляў BMW.
Спіс узначаліў BMW 5-Series у кузаве E12, які выпускаўся ў перыяд з 1973 па 1981 год. Другое месца па надзейнасці займае BMW 5-Series у кузаве E28, які выпускаўся ў перыяд з 1982 па 1985 год. Тройку лідараў замакае BMW 3-Series у кузаве E30, які выпускаўся з 1988 па 1991 год.
У топ-7 самых надзейных аўтамабіляў BMW таксама ўвайшлі BMW 3-Series 1994 года, BMW 3-Series (E46) 1999 года, BMW Z4 (E85) 2003 года, BMW 1 Series (128i) 2008 года, BMW 3 Series (F30) 2016 года, BMW X5 (F15) 2016 года і BMW 3 Series (G20) 2020 года.