Расія другі дзень б’е па энергааб’ектах у Чарнігаве
- 24.12.2025, 21:02
Абласны цэнтр і прыгарад засталіся без святла.
Расія ў сераду, 24 снежня, нанесла чарговыя ўдары па энергетычнай інфраструктуры Чарнігаўскай вобласці. Абласны цэнтр і прыгарад абясточаныя, паведамілі ў Чарнігаўаблэнерга.
«У выніку рашысцкіх абстрэлаў пашкоджаныя некалькі важных энергааб’ектаў у Чарнігаўскім раёне. Абясточаныя спажыўцы горада Чарнігава і шэрагу населеных пунктаў Чарнігаўскага раёна», – гаворыцца ў паведамленні.
Энергетыкі прыступяць да аварыйна-аднаўленчых работ, як толькі дазволіць сітуацыя з бяспекай.
Напярэдадні ўвечары Расія атакавала дронам важны энергааб’ект у Чарнігаве, у выніку чаго горад быў часткова абясточаны.