Зяленскі даручыў рыхтаваць «варыянты адказных дзеянняў» у адказ на размяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі
- 24.12.2025, 19:38
Украінская разведка атрымала «больш падрабязнасцей з гэтай нагоды».
«Рыхтаваць сумесна з партнёрамі варыянты адказных дзеянняў» даручыў у сувязі з размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі расійскага комплексу «Арэшнік» прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас дакладу кіраўніка Службы знешняй разведкі Алега Івашчэнкі, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўкраінскага лідара.
Адзначаецца, што «разведка атрымала больш падрабязнасцей з гэтай нагоды»: «Важна, каб партнёры таксама гэта ведалі і ўлічвалі ў сваіх абаронных кроках».
Таксама на сустрэчы было заяўлена, што «агрэсіўнае распаўсюджванне такой зброі нясе глабальную пагрозу і стварае небяспечны прэцэдэнт».
Пра тое, што «Арэшнік» завезены ў Беларусь, заявіў 18 снежня Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на «Усебеларускім народным сходзе». «Ён у нас з учорашняга дня і заступае на баявое дзяжурства», — сказаў ён.