BE RU EN

У Беларусі адбыліся збоі ў сетцы зарадных станцый Malanka

  • 24.12.2025, 18:48

Што адбылося?

Зарадная сетка Malanka зведвае часовыя непаладкі. Пра праблемы паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале «Беларуснафты».

Аднак «электрычкі» можна зараджаць.

«Каб забяспечыць стабільнасць працы дадатка і магчымасць зараджаць электрамабілі, прынята рашэнне часова адключыць адлюстраванне статусаў зарадных станцый на мапе», – напісалі спецыялісты.

У «Беларуснафце» таксама патлумачылі, што, нягледзячы на праблемы з адлюстраваннем мапы, уладальнікі электракараў па-ранейшаму могуць запусціць зарадную сесію.

«Для гэтага дастаткова адсканаваць QR-код непасрэдна на станцыі», – удакладнілі там.

Як толькі праца сістэмы цалкам стабілізуецца, абяцаюць аператыўна вярнуць на мапу інфармацыю пра лакацыі і статусы станцый.

Спецыялісты таксама паабяцалі як мага хутчэй аднавіць карэктную працу сэрвісу.

Апошнія навіны