«Белавія» запусціла дадатковы рэйс у Дубай
- 24.12.2025, 18:31
Авіяперавозчык адрэагаваў на калапс з-за дзвюх замежных авіякампаній.
Беларускі дзяржаўны авіяперавозчык адрэагаваў на калапс, які напярэдадні Калядаў і Новага года ўчыніла кампанія Fly Dubai, скасаваўшы рэйсы з Мінска.
У адказ на такое рашэнне Belavia запусціла дадатковы прамы рэйс з Мінска ў Дубай.
«Мы любім рабіць падарункі! Асабліва калі вы самі праз высокі попыт на іх намякаеце. Таму лавіце дадатковы рэйс у Дубай у нашым раскладзе», — напісалі ў прэс-службе кампаніі.
Ітак, рэйс будзе толькі 7 студзеня 2026 года.
Адлёт з Мінска — а 05:45, прыбыццё ў Дубай — а 12:35
Адлёт з Дубая — а 13:50, прыбыццё ў Мінск — а 19:15.
Нагадаем, што адразу дзве замежныя авіякампаніі перад навагоднімі святамі як след папсавалі нервы беларускім турыстам. Адна абвясціла пазапланавыя тэхнічныя праверкі сваіх самалётаў, з-за чаго перагледзела расклад бліжэйшых вылетаў, у тым ліку чартарных, другая і ўвогуле скасавала ўсе запланаваныя рэйсы ў Мінск на Новы год. У выніку некаторым беларусам, якія планавалі сагрэцца на святы на паўднёвым сонейку, давядзецца тэрмінова змяняць маршруты.