«Хто вытрымае такі графік?»
- 24.12.2025, 16:28
Беларус распавёў, колькі насамрэч зарабляюць кур’еры.
Беларус падзяліўся ў Threads, як праз адсутнасць заказаў на здымкі ён часова застаўся без даходу і пайшоў працаваць велакур’ерам у сэрвіс дастаўкі. Мужчына прызнаўся, што рэальны заробак аказаўся значна ніжэйшы за абяцанні ў рэкламе. Яго гісторыя выклікала актыўнае абмеркаванне і падтрымку ў каментарыях.
Беларус распавёў, што працуе фатографам, але напрыканцы мінулага лета ён зразумеў: у найбліжэйшыя тры месяцы практычна застаецца без працы. «На адны дэкрэтныя грошы жонкі мы не вытрымаем, а сям’ю трэба неяк карміць. Акрамя фатаграфіі я нічога не ўмею, вадзіцельскіх правоў у мяне няма, таму стаў велакур’ерам у «Яндекс. Еда»», — напісаў ён, прызнаўшыся, што ў Instagram у яго «не хапіла духу прызнацца, што гэта з-за грошай, таму напісаў, што вырашыў так схуднець, ну і як бонус падзарабіць».
Фатограф адзначыў, што рэклама «прыцягвае загалоўкам «заробак да 5000»». Цяпер жа ў аб’явах сэрвісу пазначана, што даход можа быць да 4,2 тыс. Але гэта для тых, хто працуе на аўтамабілі, а на ровары — максімум 2,3 тыс. Да таго ж «даход пазначаны пры ўмове выканання заказаў па 10 гадзін у дзень цягам 25 дзён».
Адзін з дзён мужчына працаваў 12 гадзін, праехаў трохі больш за 100 км і зарабіў 110 рублёў. «То-бок калі працаваць па 12 гадзін 30 дзён і з «чаевымі» ў лепшым выпадку выйдзе 3500. Але хто вытрымае такі вар’яцкі графік», — разважае аўтар поста.
Прызнанне беларуса выклікала водгук у каментатараў — многія яго падтрымалі, а таксама здзівіліся, што кур’еры зарабляюць даволі сціпла.
«Капец. Але рэклама выглядае прывабна. 100 км за 110 рублёў. Плюс 10 у выйгрышы».
«Нічога сорамнага ў гэтым няма, вы паводзіце сябе як сапраўдны мужчына ў складанай сітуацыі».
«Гэта вельмі класна! Уражваюць людзі, якія не баяцца звычайнай працы і смела пра гэта гавораць».
«Ой, як выдатна вас разумею, у мінулым годзе таксама ў міжсезонне ўладкоўвалася ў найм. Вось чытаю вашу гісторыю — і ў ёй няма нічога ганебнага, разумею, наколькі жыццёва і смела з вашага боку гэтым падзяліцца».
«Сорамна асуджаць людзей за тое, што яны зарабляюць грошы. А працаваць не сорамна. Я таксама фатограф, і калі часова давядзецца ісці ў найм, будзе непрыемна, вядома, але не сорамна. А вы малайчына! Жадаю, каб ваш здымачны графік як мага хутчэй запоўніўся заказамі».
«Гэта нармальна. Я мастачка, працую швачкай. Хоць так».
«Любая праца — гэта павага. Я працую ў турызме, 2020–2021 гады былі вельмі цяжкімі для галіны, у сяброўкі бізнес па арэндзе абрусаў, дык я іх і гладзіла. Увогуле не бачу ў гэтым нагоды сораміцца. І ўдзячная гэтай сяброўцы, што яна прапанавала мне варыянт падзарабіць. А калі дома дзеці — то які тут сорам?»
«У мяне знаёмы бізнесмен пайшоў працаваць у дастаўку піцы ў цяжкія часы. Здымаю капялюш: спакойна пра гэта сказаў, не хаваў. Трэба было выжываць, ну або, можа, і схуднець хацеў».
«Ніколі не думала, што гэта настолькі нізка аплачваецца. Сапраўды, цяпер задумаюся пра чаевыя. Дзякуй, што вы расказалі».
Раз ужо Threads — гэта хатняя і больш сумленная сетка, то мне давядзецца раскрыцца. Са мной у сярэдзіне жніўня здарыўся эфект Аляксея Хлястова. Скончыліся вяселлі і іншыя здымкі, і я зразумеў, што на...