У Мінску з'явілася незвычайная алея ліхтароў
- 24.12.2025, 15:47
Яна прыцягвае ўвагу нестандартнымі дызайнерскімі рашэннямі.
У Шабанах з'явілася новая алея ліхтароў. Яна размешчана на вуліцы Бачылы, проста побач са школай.
Раней мясцовыя жыхары скардзіліся на недахоп асвятлення, але цяпер гэтая праблема вырашана, піша Onliner.by.
Месца атрымалася разнастайным — тут ёсць і класічныя мадэлі ліхтароў, і мінімалістычныя, а таксама зусім нестандартныя варыянты: ліхтар з парасонам, з зубрам… Адзін з іх асабліва прыцягвае ўвагу — ён упрыгожаны вітражамі, каванымі галінамі і птушкамі на іх.
Алея створана намаганнямі дзевяці розных гарадскіх арганізацый — кожная распрацавала свой унікальны ліхтар. Сярод удзельнікаў — «Гораўтамост», ЖКГ Заводскага раёна, Мінскі аўтамабільны завод і іншыя.
А вось так алея выглядае ўвечары.