Як беларусы будуць адпачываць у студзені
- 24.12.2025, 14:42
Пачатак 2026 года прынясе шэраг выходных.
Наступны 2026 год пачнецца для пераважнай большасці беларусаў шэрагам выхадных дзён.
Яшчэ ў ліпені пастановай Урада Беларусі №397 быў зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2026 годзе, піша myfin.by.
Згодна з дакументам, афіцыйнымі непрацоўнымі днямі ў нашай краіне, як і заўсёды апошнім часам, будуць 1 і 2 студзеня — у 2026 годзе гэтыя даты прыпадаюць на чацвер і пятніцу адпаведна.
Такім чынам, з улікам выхадных у суботу і нядзелю агульны перыяд бесперапыннага адпачынку для большасці беларусаў складзе адразу чатыры дні.
Пры гэтым 7 студзеня (серада) ў Беларусі святкуецца Раство Хрыстова паводле календара праваслаўнай канфесіі — у гэты дзень таксама прадугледжаны выходны.