Беларусь — апошняя ў Еўропе па выкарыстанні ШІ
- 24.12.2025, 13:08
Наша краіна займае толькі 121-е месца ў свеце.
Даследчыкі аналітычнага цэнтра Oxford Insights у сваім дакладзе Government AI Readiness Index ацанілі гатоўнасць урадаў 195 краін укараняць і выкарыстоўваць ШІ ў дзяржаўных працэсах, эканоміцы і грамадстве.
У Беларусі сітуацыя больш чым сумная.
Яна — найгоршая ў Еўропе паводле сукупнасці ўсіх параметраў, у якія ўваходзяць інстытуцыйная здольнасць, кіраванне і рэгуляванне, інфраструктура для ШІ, укараненне ШІ ў дзяржаўным сектары, распрацоўка і распаўсюджванне ШІ і ўстойлівасць, — піша Devby.io са спасылкай на даследаванне.
У свеце Беларусь займае 121-е месца паміж Каба-Вердэ і Трынідад і Табага.
Першае месца ў Government AI Readiness Index занялі ЗША, апярэдзіўшы іншых лідэраў ШІ — Злучанае Каралеўства, Францыю, Нідэрланды, Германію і Кітай.