Яўген Магда: «Беларусь Наталлі Радзіны» чытаецца лёгка і насычана фактамі
- 24.12.2025, 12:44
Юрый Фельштынскі правёў цікавае даследаванне.
Вядомы украінскі палітолаг Яўген Магда у «Фэйсбуку» падзяліўся ўражаннямі ад прачытання кнігі амерыканскага пісьменніка Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзіны. Журналістка супраць дыктатуры». Яўген Магда рэкамендуе гэтую кнігу ўсім, хто цікавіцца сітуацыяй у Беларусі:
— У сучасным свеце кніга мае асаблівае значэнне. Інструментальнае.
Даследаванне Юрыя Фельштынскага цікавае найперш тым, што ён разглядае найноўшую палітычную гісторыю Беларусі і яе суседзяў праз прызму прафесійных поглядаў Наталлі Радзіны — вядомай беларускай журналісткі.
З ацэнкамі аўтара можна пагаджацца або не пагаджацца, аднак кніга чытаецца лёгка і насычана фактамі.
РэкаМагдую ўсім, хто цікавіцца сітуацыяй у Беларусі.
Набыць кнігу «Беларусь Наталлі Радзіны: журналістка супраць дыктатара» можна на наступных пляцоўках:
Беларускае выданне — платформа выдавецтва «Янушкевіч» «Кнігаўка» і ў Варшаве ў кніжнай краме «Кнігаўка» па адрасе ul. Kłopotowskiego 4, 03-717.
Рускамоўнае выданне — сайт выдавецтва «ISIA Media» і Amazon.
Украінамоўнае выданне — «Друкарський двір Олега Федорова» і Yakaboo.