Пад Жабінкай злавілі лісу, якая праславілася ў сеціве
- 24.12.2025, 12:11
Дзікая жывёла разгульвала па падвор'ях.
У Жабінкаўскім раёне злавілі лісу, якая пагражала жыхарам аграгарадка Ракітніца. Падрабязнасці расказалі ў тэлеграм-канале Жабінкаўскага райвыканкама.
Раней у аграгарадку Ракітніца з'явілася дзікая ліса, відэа з якой распаўсюдзілася ў інтэрнэце. Дзікая жывёла разгульвала па падвор'ях, пагражаючы хатнім жывёлам і вяскоўцам.
Для адлову дзікай лісы накіравалі работнікаў камунальных службаў. Лісу злавілі і нейтралізавалі пры выкананні ўсіх неабходных мер бяспекі.
— Жывёла накіравана на правядзенне адпаведнай ветэрынарнай экспертызы, — пракаментавалі ў райвыканкаме.