BE RU EN

Беларуса, які ваяваў за Расію, асудзілі паводле артыкулаў аб найміцтве

  • 24.12.2025, 11:06

Яму далі 10 гадоў.

Украіна ў межах абмену ў 2024 годзе перадала Расіі захопленага ў палон беларуса Максіма Зезюльчыка, які ваяваў на баку РФ. Пасля вяртання ў Беларусь яго асудзілі паводле артыкулаў аб найміцтве і здрадзе дзяржаве і далі не менш за 10 гадоў, піша Dissidentby.

Паводле звестак ініцыятывы, пасля вяртання з палону ў Беларусь восенню 2024 года Максіма Зезюльчыка затрымалі і асудзілі паводле артыкулаў аб найміцтве і здрадзе дзяржаве (артыкулы 133 і 356 КК). Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а матэрыялы крымінальнай справы засакрэчаныя.

Вядома, што прысуд склаў не менш за 10 гадоў пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне Зезюльчыка накіравалі ў ІК-17 у Шклове.

Расійскі рух «Ветераны России» звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра памілаванне Зезюльчыка, там яго назвалі «добраахвотнікам СВА». У звароце падкрэсліваецца, што ён нібыта выконваў функцыі інструктара па медпадрыхтоўцы і быў узнагароджаны расійскім медалём «За адвагу».

Пасольства РФ у Беларусі заявіла, што яго магчымасці па «абароне» Зезюльчыка абмежаваныя з-за беларускага грамадзянства асуджанага, аднак дыпламатычнае ведамства мае намер дамагацца зняцця абвінавачання па артыкуле «Найміцтва».

Апошнія навіны