BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць былога камісара ЕС

  • 24.12.2025, 10:23

А таксама шэрагу актывістаў.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа увяла візавыя абмежаванні ў дачыненні да былога камісара Еўрапейскага саюза Т’еры Брэтана, а таксама чатырох еўрапейскіх актывістаў за спробы аказаць ціск на амерыканскія тэхналагічныя кампаніі з мэтай кантролю палітычных выказванняў на іх платформах. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

«Занадта доўга ідэолагі ў Еўропе каардынавалі намаганні, каб прымусіць амерыканскія платформы караць за меркаванні амерыканцаў, з якімі яны не згодныя. Адміністрацыя Трампа больш не мае намеру цярпець гэтыя грубыя акты экстратэрытарыяльнай цэнзуры», — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо у сацсетцы X.

Ён таксама падкрэсліў, што Злучаныя Штаты «гатовыя і маюць намер пашырыць гэты спіс», калі іншыя актывісты не зменяць сваю пазіцыю.

Акрамя Брэтана, пад абмежаванні Дзярждэпартамента ЗША трапілі актывісты і некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца барацьбой з «лічбавай мовай нянавісці» і супрацьдзеяннем экстрэмізму. Сярод фігурантаў — Імран Ахмед з Цэнтра супрацьдзеяння лічбавай нянавісці, Клэр Мелфорд з брытанскай арганізацыі Global Disinformation Index, а таксама Анна-Лена фон Годэнберг і Жазэфіна Баллон з нямецкай арганізацыі HateAid, якая займаецца выяўленнем мовы варожасці ультраправых у інтэрнэце.

Апошнія навіны