Над «Гродна Азотам» узняўся слуп агню
- 24.12.2025, 9:17
Кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджае, што ўсё ў парадку.
На прадпрыемстве «Гродна Азот» нядаўна зноў заўважылі слуп агню, пра што не прамінулі паведаміць у сацсетках. Нярэдка такія факелы на прадпрыемствах нафтахімічнай галіны з'яўляюцца індыкатарам пазаштатнай працы або аварыйнага спынення цэха.
Кіраўніцтва прадпрыемства заявіла, што на працягу двух дзён, 23 і 24 снежня 2025 года, у цэху «Аміяк-4» праводзіліся пэўныя тэхналагічныя аперацыі, якія, нібыта, патрабавалі кароткатэрміновага спальвання гаручых рэчываў на факельнай устаноўцы.
Там запэўнілі, што ўсе аперацыі праходзяць у штатным рэжыме.