Трамп запрасіў на саміт G20 Узбекістан і Казахстан
- 23.12.2025, 20:49
Саміт пройдзе ў наступным годзе ў Маямі.
Кіраўнікі Узбекістана і Казахстана будуць запрошаныя як госці на сустрэчу «Вялікай дваццаткі» ў 2026 годзе. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Truth Social.
Саміт пройдзе 14-15 снежня наступнага года ў Маямі. Трамп заявіў пра запрашэнне пасля тэлефонных перамоў з прэзідэнтамі Казахстана Касым-Жамартам Такаевым і Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.
«Мы абмеркавалі важнасць усталявання міру ў бягучых канфліктах і пашырэння гандлю і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Адносіны з абедзвюма краінамі проста выдатныя. У наступным годзе ЗША будуць прымаць саміт G20, і мы запросім абодвух лідараў», — напісаў кіраўнік Белага дома.
Кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Марка Рубіо адзначаў на пачатку снежня, што ЗША прымуць G20 упершыню з 2009 года, — у год 250-годдзя стварэння амерыканскай дзяржавы. Абвешчаныя тры галоўныя тэмы мерапрыемства: зніжэнне рэгулявання, пашырэнне доступу да энергіі і новыя тэхналогіі.
Рубіо анансаваў прысутнасць на саміце не толькі лідараў G20, але і эканомік, якія растуць, у прыватнасці Польшчы, якая, паводле яго слоў, «была зачыненая за жалезнай заслонай, але цяпер уваходзіць у лік 20 найбуйнейшых эканамік свету».