BE RU EN

ЗСУ ліквідавалі эфектныя танкі-«сараі» расіян каля Канстанцінаўкі

  • 23.12.2025, 16:10

Відэафакт.

Украінскія абаронцы падчас спробы штурму з боку ворага ліквідавалі расійскія танкі-«сараі» каля Канстанцінаўкі Данецкай вобласці.

- Учора расіяне чарговы раз спрабавалі прарвацца праз нашы баявыя парадкі пад Іванаполлем на Канстанцінаўскім напрамку, але воіны 28 ОМБр «абнулілі» гэтую спробу. На гэты раз вораг задзейнічаў свае максімальна «зашытыя» танкі-сараі і каля пятнаццаці штурмоўнікаў, - адзначылі ва ўкраінскай групоўцы войскаў «Усход».

Адзначаецца, што яшчэ на пад'ездзе да пазіцый ЗСУ акупантаў сустрэлі шчыльным агнём артылерысты 28 ОМБр. Потым за справу ўзяліся экіпажы ББпС «Успышка», Kurt&Company, R.V. 3-га батальёна, пілоты 2-га МБ «Libertas», 1-га батальёна, а таксама сумежныя падраздзяленні.

Судзячы з відэа, «зашытыя» танкі давялося добра «пакалупаць», аднак іх усё ж спынілі і спалілі. А потым украінскія вайскоўцы адзін за адным падстрэлілі разгубленых расійскіх штурмоўнікаў.

Апошнія навіны