BE RU EN

У расійскім Ніжнім Ноўгарадзе гарыць судна

  • 23.12.2025, 18:22

Прагрымелі выбухі.

У Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) ўдзень 23 снежня на судне на тэрыторыі Борскай суднарамонтнай кампаніі ўспыхнуў моцны пажар, піша New Voice.

Як паведамляюць мясцовыя паблікі са спасылкай на відавочцаў, палае баржа каля Борскага моста.

«Дым бачны з розных канцоў горада. Відавочцы паведамляюць, што чулі выбух перад пачаткам пажару», — піша тэлеграм-канал Мой Нижний Новгород.

Паводле слоў відавочцаў, над месцам пажару кружыць верталёт.

Па папярэдніх дадзеных, полымя ўспыхнула падчас прац суднаходнай кампаніі.

Апошнія навіны