Лукашэнка даў задні ход?
- 23.12.2025, 14:40
У Літве заявілі, што значная частка фур, якія затрымаліся ў Беларусі, ужо вярнулася да працы.
Значная колькасць літоўскіх фур, якія раней знаходзіліся ў Беларусі, ужо выйшла на маршруты. Літоўскія ўлады працягваюць працу па вяртанні астатніх транспартных сродкаў. Пра гэта 23 снежня заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене, піша Delfi.
«Мы маем інфармацыю, што значная колькасць грузавікоў ужо працягвае працаваць, курсуючы паміж Літвой і Беларуссю. Невялікая колькасць усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі, мы працуем над гэтым, але сітуацыя паступова вырашаецца», — заявіла Ругінене.
Акрамя таго, ужо некалькі тыдняў метэазонды з кантрабандай не перашкаджаюць працы літоўскіх аэрапортаў (апошні выпадак затрымання з-за гэтага віду цыгарэтнай кантрабанды паведамляўся 5 снежня). Гэта Ругінене звязала з пазітыўным вынікам амерыканскай дыпламатыі, а таксама працай літоўскіх ведамстваў.