Расклад беларускіх набажэнстваў на Божае Нараджэнне ў Польшчы
- 23.12.2025, 13:29
Святыя Імшы адбудуцца мінімум у шасці гарадах.
Расклад Святых Імшаў на святы Божага Нараджэння ў беларускіх супольнасцях Польшчы публікуе Catholic.by.
Варшава — парафія св. Фаўстыны, Żuromińska 2 (Bródno) — парафіяльны дом (жоўты будынак справа ад касцёла)
25 снежня — Св. Імша а 10:30.
26 снежня — Св. Імша а 10:30.
28 снежня — Св. Імша а 10:30, пасля — супольнае калядаванне.
Варшава — парафія св. Аляксандра, pl. Trzech Krzyży
24 снежня — Св. Імша Пастэрка а 22:00 у верхнім касцёле.
Варшава — грэка-каталіцкая супольнасць — касцёл св. Бэнона, Piesza 1
24 снежня — вігілія а 17:00.
25 снежня — урачыстая Літургія а 10:00.
Кракаў — парафія св. Стэфана, Sienkiewicza 19
24 снежня — супольнае святкаванне вігілійнага вечара Нараджэння Хрыстова а 20:00 у парафіяльным доме (клас на першым паверсе), пасля Св. Імша Пастэрка а 00:00 разам з польскай парафіяй.
25 снежня — Св. Імша а 15:30 па-беларуску.
26 снежня — парафіяльная ўрачыстасць св. Стэфана — Св. Імша па-польску а 11:00, якую ўзначаліць кардынал Станіслаў Дзівіш, былы сакратар Папы Яна Паўла II.
Гданьск
24 снежня — вігілійная вячэра а 18:00 у парафіяльным доме, пасля Св. Імша Пастэрка а 21:00 — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і св. Кацярыны Шведскай, Marynarki Polskiej 148B.
25 снежня — Св. Імша а 14:30 у касцёле св. Юзафа, Elżbietańska 9/10.
Познань — парафія Прэсвятога Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Суцяшальніцы, Szewska 18
24 снежня — вігілійная вячэра а 18:00, пасля Св. Імша Пастэрка а 22:00 разам з польскай парафіяй.
25 снежня — Св. Імша а 11:00, пасля супольнае (польска-беларуска-ўкраінскае) святкаванне.
28 снежня — Св. Імша а 12:30 з абнаўленнем шлюбных абяцанняў, пасля а 13:30 калядны канцэрт Сяргея Чарняка.
Лодзь — парафія св. Юзафа, Ogrodowa 22
24 снежня — вігілійная вячэра а 18:00; пасля Св. Імша Пастэрка а 00:00 разам з польскай парафіяй.
25 снежня — Св. Імша а 13:15, пасля — супольнае святкаванне.
Уроцлаў — парафія св. Юрыя Мучаніка і Узвышэння Св. Крыжа, Biegła 3
25 снежня — Св. Імша а 15:00, пасля супольнае святкаванне.
Беласток — парафія Маці Божай з Гвадэлупы, Wrocławska 8
25 снежня — Св. Імша а 13:00, пасля — аплаткавая сустрэча. Падчас Імшы выступіць дуэт «Поўня».