Прэс-служба МЗС Беларусі апублікавала вар’яцкі тэкст
- 23.12.2025, 12:04
Белая гарачка ці эксперыменты з ШІ?
Неафіцыйны Telegram-канал прэс-службы МЗС Беларусі апублікаваў дзіўнае паведамленне, якое больш падобнае на бессувязнае трызненне.
«Аракул застыў у роздумах Адчуваеце? У паветры вітае лёгкае напружанне, нібы перад важным абвяшчэннем. Нашы крыніцы ў калідорах МЗС прыціхлі. Цішыня — самая гучная з навін. Аракул прадказвае: усё застанецца тым жа, але стане больш выразным. Не спатрэбіцца расшыфроўка шэптаў. Чакаем. І слухаем цішыню. Яна бывае красамоўней за словы», — піша Telegram-канал.
Магчыма, тэкст ад неафіцыйнага Telegram-канала прэс-службы беларускай дыпламатыі быў створаны з дапамогай ChatGPT. Зрэшты, які МЗС, такія і тэксты.