BE RU EN

AP: Расія эвакуіруе сем’і дыпламатаў з Венесуэлы

  • 23.12.2025, 10:17

МЗС РФ гэтую інфармацыю абвяргае.

МЗС Расіі пачало эвакуацыю сем’яў дыпламатаў з Венесуэлы, паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на прадстаўніка еўрапейскай выведкі.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, эвакуацыя жанчын і дзяцей пачалася ў пятніцу, 19 снежня.

У тэлеграм-канале МЗС Расіі вечарам 22 снежня з’явіўся допіс, у якім гаварылася, што інфармацыя AP пра эвакуацыю пасольства не адпавядае рэчаіснасці.

CNN паведамляў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае варыянт нанясення ўдараў па наркакартэлях на тэрыторыі Венесуэлы, аднак паводле дадзеных на сярэдзіну лістапада Трамп пакуль не прыняў рашэння наконт таго, ці праводзіць наземную аперацыю ў Венесуэле.

Апошнія навіны