Ліквідацыя генерала ў Маскве — сігнал ад украінцаў Пуціну?
- 23.12.2025, 9:57
Моцны ўдар па крамлёўскіх кадрах.
Выбух аўтамабіля на Ясеневай вуліцы ў Маскве, у выніку якога загінуў расійскі генерал Фаніл Сарвараў, — несумненна мэтавы замах: спрацавала прымацаваная да дна магнітная міна. Пытанне ў тым, хто за ім стаіць, — піша Bild.
Спіс падазраваных узначальваюць украінскія спецслужбы, якія раней ужо здзяйснялі замахі на асобных расіян, асабліва ўцягнутых у вайну супраць Украіны. Экспертам добра вядома, што ўкраінцы аддаюць перавагу менавіта падрыву сваіх ахвяр, бо так надзейней: бомбы можна прыводзіць у дзеянне дыстанцыйна. Усё астатняе (стральба, атручванне або інсцэніроўка аварыі) патрабуе занадта вялікай блізкасці паміж выканаўцам і ахвярай — а значыць, занадта высокай рызыкі.
Яшчэ адно пытанне — чаму мэтай стаў менавіта Сарвараў? Генерал-лейтэнантаў у расійскім войску некалькі дзесяткаў. Непасрэдна ў вайне ва Украіне Сарвараў не ўдзельнічаў і войскамі там не камандаваў. Ён адказваў за падрыхтоўку вайскоўцаў. Акрамя таго, калі меркаваць па старым аўтамабілі маркі Kia і пражыванні ў камуналцы ў раёне з «панэлькамі», гэты афіцэр не зрабіў і карупцыйнай кар’еры.
Эксперт па тэрарызме з Каралеўскага каледжа Лондана Петер Нойман лічыць, што калі за замахам стаяць украінцы, задумай могуць быць дэстабілізацыя расійскага Генштаба і грамадства:
«Пасыл такі: мы дабярэмся да вас усіх. І для ўсіх расіян: мы можам у любы момант перанесці вайну ў Маскву. [...] Такія замахі — апрача мэтавага забойства афіцэра, які на самым высокім узроўні адказваў за падрыхтоўку высокакваліфікаваных вайсковых кадраў, — маюць яшчэ некалькі эфектаў: дэстабілізацыю сярод крамлёўскіх кадраў, разлад унутры расійскага грамадства і сігнал пра тое, што расіянам нічога не дасць спроба наладзіць адносіны толькі з амерыканцамі, пакінуўшы ўкраінцаў убаку».