Узброеныя сілы Украіны разбілі чатыры калоны акупантаў, якія рухаліся на Добраполле
- 23.12.2025, 15:09
Уражальнае відэа.
Украінскія сілы абароны адбілі чарговы штурм расійскіх войскаў у раёне Добраполля, што ў Данецкай вобласці.
Пра гэта паведамляе Нацыянальная гвардыя Украіны.
Раніцай панядзелка, 22 снежня, у паласе адказнасці 1-га корпуса НГУ «Азоў» быў зафіксаваны рух чатырох варожых калонаў у напрамку Добраполля. Падчас атакі вораг задзейнічаў 24 адзінкі браняванай тэхнікі. Штурм ажыццяўлялі падраздзяленні марской пяхоты РФ.
Пілоты FPV-дронаў і цяжкіх бомбераў ОЗСП Lasar's Group ва ўзаемадзеянні з сумежнымі падраздзяленнямі Сіл абароны эфектыўна паразілі скупчэнне расійскіх сіл. Паводле вынікаў бою было знішчана не менш за чатыры танкі, яшчэ некалькі адзінак бронетэхнікі — паражана.
У выніку нанесеных удараў былі знішчаны:
танкі — 2 адз.
танкі ва ўзаемадзеянні з іншымі падраздзяленнямі — 2 адз.
Таксама было паражана:
ББМ — 6 адз.
танкі — 6 адз.
БТР — 1 адз.
квадрацыкл — 1 адз.
асабовы склад — 4 чалавекі.
Зараз працягваецца ліквідацыя рэшткаў варожых сіл, якія ўдзельнічалі ў штурме.