Зяленскі аб фронце: Сітуацыя кантралюецца ўкраінскімі абаронцамі
- 22.12.2025, 21:47
На Пакроўскім і Гуляйпольскім напрамках без зменаў.
Сітуацыя на перадавой кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі. На Пакроўскім і Гуляйпольскім напрамках без зменаў.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, інфармуе Цензор.НЕТ.
«Пакроўск: сітуацыя нязменная — змяняецца толькі колькасць. Унутры Пакроўска мы цяпер налічваем каля 1100 расейцаў. Мы прыблізна на тым жа ўзроўні. Унутры — на ўскраінах там вялікія лічбы. Але мы гаворым пра тых, хто зайшоў і з кім змагаюцца. Нашы пазіцыі абараняюць. Сітуацыя за апошні месяц нязменная, але адрозненне толькі ў колькасці людзей унутры Пакроўска», — адзначыў ён.
Паводле слоў Зяленскага, Узброеныя сілы Украіны прасунуліся ў Купянску. «На паўкіламетра ідзе зачыстка. Там ідзе правільная аперацыя. Мы сёння кантралюем Купянск. Там ёсць расейцы. Нашы войскі лічаць, што іх да ста чалавек. То бок іх там ужо няшмат. Магчыма, 80–100 чалавек, але ўсё гэта — часова.
Па Гуляйполі коратка: там сітуацыя нязменная за апошні тыдзень. Было складана, а сёння там сітуацыя стабілізаваная», — дадаў прэзідэнт Украіны.