BE RU EN

Зяленскі абверг чуткі пра змену кіраўніка МЗС Украіны

  • 22.12.2025, 20:04

Андрэй Сыбіга захавае сваю пасаду.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у панядзелак заявіў, што не плануе звальняць міністра замежных спраў Андрэя Сыбігу.

Як піша «Укрінформ», пра гэта ён сказаў падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды святкавання Дня работнікаў дыпламатычнай службы.

Зяленскі сказаў, што не збіраецца «мяняць міністра замежных спраў Украіны ні сёння, ні заўтра».

Ён дадаў, што ўкраінскія чыноўнікі і прадстаўнікі Офіса Прэзідэнта «працуюць камандна», а ён сам з вялікай павагай ставіцца да працы дыпламатаў і Міністэрства замежных спраў.

«Таму гэта насамрэч выключна чуткі ад некаторых дэпутатаў», — сказаў Зяленскі.

Раней народныя дэпутаты Аляксей Ганчарэнка і Яраслаў Жалязняк паведамілі, што міністрам замежных спраў нібыта плануюць прызначыць першага намесніка Сыбігі Сяргея Кысліцу.

Замест гэтага, паводле гэтых дэпутатаў, Сыбіга павінен узначаліць пасольства Украіны ў Польшчы.

Апошнія навіны